Трое дзяцей выпалі з вакна ва Уздзенскім раёне


Трое дзяцей выпалі з вакна другога паверху прыватнага дому ва Уздзенскім раёне. Інцыдэнт адбыўся 17 ліпеня, паведамляе Следчы камітэт.

Фота sk.gov.by

У пакоі, дзе бавіліся 2-гадовая дзяўчынка і двое хлопчыкаў 6 і 5 гадоў, не было дарослых. Дзеці падставілі стул да прыадчыненага вакна і залезлі на падваконне.

«Яны самастойна расчынілі створку вакна і абаперліся на маскітную сетку, якая ў выніку сарвалася з умацаванняў. У выніку малалетнія ўпалі з вышыні больш за 5,5 метраў і атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці (траўмы галавы, пераломы сцягна, пляча, розныя ўдары)», – гаворыцца ў паведамленні СК.

Фота sk.gov.by

Цяпер следчыя ўсталёўваюць акалічнасці здарэння. Сем’і дзяцей не знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Следчыя звяртаюцца да бацькоў з просьбай быць уважлівымі, бо маскітныя сеткі не могуць перадухіліць няшчасныя выпадкі.

ЛБ, belsat.eu

Стужка навінаў