Трое беларусаў увайшлі ў ТОП-100 інавацыйных лідараў новай Еўропы


У штогадовы рэйтынг сотні найлепшых прадстаўнікоў, якія выкарыстоўваюць інавацыйныя тэхналогіі ў краінах Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, увайшлі сузаснавальнік праекту «Masquerade» Яўген Неўгень, стваральнікі праекту «Kino-mo» Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк.

Традыцыйны ТОП-100 складаюць «Financial Times», фонд «Res Publica», Google і г.д. У яго трапляюць людзі, якія выкарыстоўваюць інавацыі і крэатыўныя падыходы дзеля вырашэння актуальных для свету праблем.

Яўген Неўгень – сузаснавальнік «Masquerade», ён стварыў праграму MSQRD, якое дазваляе ў рэальным часе загрымавацца пад вядомую асобу або незвычайны тыпаж. Праграма сталася надзвычай папулярнай у свеце. Яе выкарыстоўвалі нават сусветныя зоркі. Гэтае прыкладанне набыў «Фэйсбук», але кошт кантракту не называецца.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”395541″ img_size=”large”][vc_column_text]Яўген Неўгень. Фота grodnonews.by[/vc_column_text][vc_column_text]Арцём Ставенка і Кірыл Чыкеюк некалькі гадоў таму пакарылі брытанскіх інвестараў на тэлешоу каналу «BBC» з прыладай, здольнай перадаваць рухомыя выявы на колах ровара.

Кампанія «Kino-mo», якую стварылі хлопцы, прадставіла напачатку 2016 года раннюю версію сваёй распрацоўкі – 3D-дысплея. Распрацаваны дэвайс паказвае відэа і малюнкі гэтак, што яны здаюцца завіслымі ў паветры, праз гэта ўзнікае ўражальная 3D-ілюзія. Такія дысплэі досыць эканамічныя. За кошт распрацаванага праграмнага забеспячэння кіраваць сеткай такіх дысплэяў можна аддалена, а загрузка малюнкаў можа ажыццяўляцца бесправадным спосабам «з офісу».

Хлопцы з распрацоўкай 3D-дысплея атрымалі перамогу на прэстыжным брытанскім конкурсе стартапаў ад Рычарда Брэнсана «Pitch to Rich». Прыз пераможцаў склаў 150 тысяч фунтаў стэрлінгаў (больш за $ 230 тыс.). Нарэшце, у 2016 годзе беларусы падпісалі дамову аб інвестыцыях з амерыканскім мільярдэрам Маркам Кʼюбанам, у інвестыцыйным партфоліа якога налічваецца больш за 50 кампаніяў.

«Нам вельмі прыемна, што такія гіганты, як Google, і такія аўтарытэтныя выданні, як «Financial Times», на падставе аналізу рынку палічылі нас інавацыйнымі лідарамі ад Беларусі, – пракаментаваў вынік Арцём Ставенка. – Знаходжанне ў топ дапаможа набыць дадатковы аўтарытэт сярод заходніх кліентаў ды інвестараў, што асабліва важна перад хуткім выхадам нашай тэхналогіі на рынак. Гэтак прыемныя моманты мы заўсёды разглядаем праз прызму карысці для праекту «Kino-mo». Я вельмі рады, што дзякуючы таму, што мы робім, людзі больш даведваюцца пра Беларусь. Распрацоўка нашых праектаў ажыццяўляецца ў Беларусі, мы заўсёды гэта падкрэсліваем, і прадукты кампаніі таксама асацыююцца найперш з нашай краінай».

МЯ, паводле aif.by

Стужка навінаў