Трое беларусаў пацярпелі падчас тэрактаў у Бруселі


Пра гэта ў сваім «Twitter’ы» паведамляе беларускае МЗС.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Паводле беларускага Міністэрства замежных справаў, пацярпелыя ад выбухаў 22 сакавіка ў Бруселі атрымалі лёгкія траўмы і ўжо выпісаліся з лякарні.

Паводле першага сакратара ў консульскіх пытаннях амбасады Беларусі ў Бельгіі Рыгора Аксёнава, 22 сакавіка ў адну з брусельскіх клінік звярнуліся тры грамадзяна Беларусі.

«Гэта сямʼя, якая асабіста прыйшла на медычнае абследаванне. У бацькоў дыягнаставалі баратраўму вуха. У дзіцяці – парэз мяккіх тканінаў. Бацькам прызначаны курс лячэння. Дзіцяці наклалі шво. Ім прапанавалі паўторнае абследаванне праз дзесяць дзён», – паведаміў прадстаўнік беларускай амбасады ў эфіры ОНТ.

Сямʼя пастаянна пражывае ў Бельгіі і збіралася ляцець у ЗША.

Глядзіце таксама >>> Брусельскі тэракт. Без каментароў

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў