Трое беларусаў хацелі пераправіць ува Украіну грамадзянаў Пакістану і Бангладэш


Нелегальных мігрантаў разам з іх перапраўшчыкамі затрымалі 9 ліпеня каля вёскі Павіцье ў Кобрынскім раёне. Трое беларусаў у трох машынах ​​перавозілі чацвярых грамадзянаў Пакістану і трох Бангладэшу.

Беларусы меліся дапамагчы ім перайсці ўкраінскую мяжу па-за пунктамі пропуску. Магчыма, затрыманыя з тэрыторыі Украіны хацелі трапіць у ЕЗ.

Супраць беларусаў узбудзілі крымінальную справу за арганізацыю незаконнай міграцыі. Ім пагражае тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Цяпер высвятляюць асобы замежнікаў. Супраць іх узбудзілі адміністрацыйную справу за наўмыснае незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы. Ім пагражае штраф да 100 базавых з дэпартацыяй, паведамляе прэс-служба ДПК.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў