TripAdvisor назваў беларускую славутасць № 1


Берасцейская крэпасць рэкамендуецца тым, у каго няма часу на падрабязнае вывучэнне краіны.

Партал TripAdvisor склаў адмысловую мапу з найважнейшымі славутасцямі кожнай краіны – для тых, у каго мала часу.

Усе славутыя месцы падзеленыя колерам на 4 катэгорыі: гістарычныя, прыродныя або рэлігійныя помнікі, а таксама выключна турыстычныя.

Ці месцы сапраўды найлепшыя – пытанне спрэчнае. Аўтары мапы збіралі звесткі на падставе меркавання турыстаў. Апошнія часта аддаюць перавагу пратораным сцежкам, таму цяжка сказаць, ці найважнейшыя месцы сапраўды найлепшыя.

У спіс гэткіх галоўных месцаў трапілі рымскі Калізей, стары горад Таліну, санкт-пецярбургскі Спас на Крыві і барсэлонская Саграда Фамілія.

Беларускім месцам № 1 стала Берасцейская крэпасць – абарончы комплекс, пабудаваны ў часы ўваходу Беларусі ў склад Расейскай імперыі.

З 11 лютага замежнікі могуць уехаць у Беларусь без візы – праўда, толькі на 5 дзён. На берасцейскую крэпасць гэтага будзе дастаткова.

ДД

Глядзі таксама
Каментары