Судовы працэс аб бацькоўскіх правах на хлопчыка Леа пройдзе ў Беларусі.
Пра тое, што беларуска чакае дзіця разам са сваім партнёрам Білі МакКігам (Billy McKeague), Вікторыя абвесціла год таму.
Пасля нараджэння сына яна вярнулася ў спорт.
Спартовы партал Tribuna падае, што гэтым летам пара распалася, а МакКіг звярнуўся ў амерыканскі суд з заявай пра крадзеж дзіця.
Суд у кароткія тэрміны пастанавіў, што дзіця павіннае быць вернутае ў Лос-Анджэлес. З-за складанасці працэдуры разам з мясцовым юрыстам, які рэпрэзентуе тэнісістку, Азаранка вырашыла звярнуцца да ізраільскага адваката Зіва Вальнэра, аднаго з найлепшых у галіне сямейнага права ў Ізраілі.
Пасля двух тыдняў падрыхтоўкі да судовага працэсу, інфармацыя пра які не разгалошвалася, стала вядома, што ўздымаецца пытанне аб бацькоўскіх правах, а суд пройдзе ў Беларусі.
ДД