Трэш ад Салаўёва: Расейскія медсёстры пабіліся з украінскімі сядзелкамі, што пілі за смерць Гіві


Бойка паміж расейскімі медсёстрамі і сядзелкамі з Украіны адбылася на днях у маскоўскім НДІ геранталогіі з-за таго, што ўкраінкі паднялі тост за смерць забітага ў ДНР камандзіра батальёна «Самалі» Міхаіла Талстых (Гіві). Пра гэта паведамляе vz.ru са спасылкай на vesti.ru.

Гісторыю распавёў у эфіры праграмы «Полный контакт» на радыё «Вести FM» вядоўца і крамлёўскі прапагандыст Уладзімір Салаўёў.

«Учора ў адной з больніц – ну гэта было некалькі дзён таму, – пабіліся медсёстры. Прычына – работніцы, што прыбылі з Украіны, святкавалі забойства Гіві і ўздымалі тосты з пажаданнем забойства Захарчанка. Нашыя расейскія дзяўчыны абурыліся, а ўкраінкі пайшлі ў рукапашную».

Паводле спадара Салаўёва, тым, што адбылося, ўжо зацікавіліся праваахоўнікі.

Слухайце праграму

Тэрарыста Міхаіла Талстых, вядомага пад мянушкай Гіві, у Расеі і на Данбасе лічуць героем. Ён быў забіты ў сваім кабінеце ў сераду. Яго пахавалі побач з сябрам і  саслужыўцам Арсенам Паўлавым, вядомым пад пазыўным «Матарола».

ВД, паводле vz.ru

Стужка навінаў