Трэнер расейскай зборнай па тэнісу: Лукашэнка сочыць за Азаранкай


Вікторыя Азаранка

Трэнер алімпійскай каманды Расеі па тэнісе Уладзімір Камельзон лічыць зборную Беларусі фаварытам матчу плэй-оф Сусветнай групы Кубка федэрацыі. Спартовец мяркуе, што ў беларускай каманды больш шанцаў на перамогу, чым у Расеі.

«Фаварытам зборная Расеі ніяк не выглядае, моладзевы склад выставілі. Азаранка цяпер паказала, што ў добрай форме, за ёй сочыць прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка – яна не выпадкова прыехала ў Маскву, каб абараніць колеру сцяга Беларусі. Нельга параўноўваць майстэрства і вопыт Азаранка з нашым моладзевым складам».

Матч Расея – Беларусь пройдзе ў Маскве на Малой спартыўнай арэне «Лужнікі» 16-17 красавіка. У канчатковы склад зборнай Расеі ўвайшлі Алена Весніна (51 ВТА), Дарʼя Касаткіна (32), Маргарыта Гаспаран (47) і Лізавета Кулічкова (111). Беларускую каманду прадставяць пятая ракетка свету Вікторыя Азаранка, Вольга Гаварцова (99), Аляксандра Сасновіч (100) і Арына Сабаленка (258).

Раней Азаранка пацвердзіла свой удзел у матчы Кубка Федэрацыі супраць зборнай Расеі.

ДР, belsat.eu паводле rsport.ru

Глядзі таксама
Каментары