«Трэба варушыць народ»: віцябляне распавядаюць, ці выйдуць на вулічную акцыю 26 лютага

video

У Віцебску 26 лютага пройдзе акцыя супраць дармаедскага дэкрэту. Жыхары абласнога цэнтру падзяліліся з намі меркаваннем, ці варта выходзіць на вуліцу і пратэставаць.

Шмат хто з апытаных не ўпэўненыя, але лічыць, што пратэстамі можна дабіцца адмены дармаедскага дэкрэту. Агулам людзі кажуць, што выйдуць на акцыю пратэсту супраць дэкрэту № 3.

«Не страшна выходзіць, ды і раней не баяліся, проста ніхто не выходзіў. А цяпер заціснулі людзей, што далей няма куды», – прызнаецца мужчына.

«Карысныя гэтыя акцыі, але небяспечна гэта», – кажа малады хлопец, які баіцца, што яго адлічылі б з універсітэту.

Адзін маладзён прызнаецца, што адчувае «бяду з інфармаваннем».

«Я прачытаў пра мінулы мітынг выпадкова ва «Укантакце». Не заўсёды, на жаль гэта інфармацыя зʼяўляецца ў СМІ. Таму першая праблема – арганізацыя», – прызнаецца хлопец.

Былі і тыя, хто на акцыю не збіраецца.

«Мне без розніцы, я працую», – кажа жанчына.

Больш меркаванняў у відэа!

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары