Травеньскія канікулы: як будзем адпачываць у красавіку і траўні


На наступным тыдні праваслаўныя вернікі адзначаць Радаўніцу. А ў траўні беларусы адсвяткуюць Дзень Працы і Дзень Перамогі. Як гэта паўплывае на працоўны графік?

Вакацыі чакаюць беларусаў у красавіку. Праваслаўныя вернікі ў аўторак адзначаюць Радаўніцу. Таму да выходных дададуць яшчэ і панядзелак, 24 красавіка. Таму ўлады прынялі рашэнне працоўны дзень перанесці з панядзелка на суботу, 29 красавіка.

На аўторак прыпадае ў гэтым годзе і 9 траўня. Таму 8 траўня, панядзелак, улады таксама абвесцілі выходным днём. Але і гэты дзень давядзецца адпрацаваць, гэтым разам – напярэдадні, у суботу, 6 мая.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў