Травеньскі росквіт вітае родныя мясціны Купалы


У Беларусь ува ўсёй сваёй сакавітасці завітаў травень. Пра тое, як ён выглядае ў родных мясцінах Янкі Купалы – у Вязынку ды суседніх Пралесках, – нашае фотаэсэ.[/vc_column_text][vc_column_text]

[/vc_column_text][vc_column_text]Вясна

Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы,
Болей не мерзне душа ні адна,
Сонейкам цёпленькім, зеленню вабнаю
Абдаравала зямельку вясна.

Рэчкі бурлівыя, ўчора санлівыя,
Сёння усталі, плывуць і бурляць;
Рыбкі шмыглівыя скачуць, купаюцца,
К небу прыветна з вадзіцы глядзяць.

Пушчы паважныя, зімку праспаўшыя,
Радасна песні зайгралі свае;
Лісці зашасталі, птушкі зачыркалі,
Свішча салоўка, і дзяцел клюе.

Поле травіцаю сочнай адзелася,
Выйшла скацінка і дружна скубе,
Каля скацінкі падпасвіч з жалейкаю
Хадзіць навокал ды йграе сабе.

Грай, грай, жалеечка! Грай, грай, вясёлая!
Выйграй з вясною і долечку мне;
З пушчаю, з птушкамі, з вольнымі ветрамі
Грай мне аб шчасці, грай аб вясне!

Янка Купала

Стужка навінаў