Травеньская ноч на вёсцы. Чароўныя фота з Валожыншчыны


Прыгожым вечарам у маляўнічай аграсядзібе «Засценак Скрыплеў», што на Валожыншчыне, сабралася моладзь, сем’і ды нават людзі сталага ўзросту – аматары роднай культуры, традыцыйных беларускіх танцаў, музыкі, ды народных спеваў. Глядзіце фотарэпартаж belsat.eu.



Удзень ужо дастаткова цёпла, але травеньскія ночы яшчэ халодныя, таму частка гасцёў усё ж перамясцілася танчыць на веранду.

Падтрымаць беларускіх і замежных гасцёў сядзібы з розных рэгіёнаў краіны прыехалі таленавітыя беларускія сябры-спявакі і музыкі з гурта «Рада» «Мярэжа», «Капэля Лася», а таксама Андрэй Бароўскі, Яўген Барышнікаў, якія змаглі стварыць на свяце сапраўды вельмі свойскую, жывую ды эмацыйную атмасферу.

Тым гасцям, які зусім мала былі знаёмы з беларускімі народнымі танцамі, гаспадар сядзібы Васіль Грынь ды яго сяброўка Юлія Літвінавай паказалі танцавальны майстар-клас.

Асабліва начныя танцы спадабаліся маладым парам, якія маглі ў перапынках паміж танцамі адыйсці «пагуляць» у адасобленае месца. Больш «бывалыя» людзі ж таксама атрымалі магчымасць злёгку пафліртаваць з маладымі напрыклад падчас адмысловых танцавальных гульняў.



Скончылася ж ноч у маёвым садзе прыгожымі жаночымі спевамі, пад якія адтанчыўшы і адгуляўшы ўсю ноч, як гэта рабілі нашыя продкі, задаволеныя і стомелныя, госці сядзібы сустрэлі сонечную раніцу…

Вячаслаў Радзіміч, belsat.eu

Стужка навінаў