«Трампізацыя». Гэтае і яшчэ 42 іншых словы зацвердзілі шведскія філолагі


Новаабраны прэзідэнт ЗША натхніў моўных экспертаў са Швецыі.

Мова вядзецца пра слова «Trumpifiering», якое можна перавесці як «трампізацыя».

Чальцы адмысловай рады па пытаннях мовы, што працуе пры міністэрстве культуры Швецыі, растлумачылі, што гэтае слова азначае «публічнае выступленне ў такім стылі, пры якім мэта – выказацца, каб быць заўважаным, не думаючы пра наступствы і пра факты».

Агулам рада па пытаннях мовы ўхваліла 43 новых словы, «народжаных» у 2016 годзе. Некаторыя з іх падрабязна апісвае «Dagens Nyheter».

Стужка навінаў