Трамп звольніў кіраўніка сваёй адміністрацыі


Новым кіраўніком апарата Белага дому прызначаны міністр нацыянальнай бяспекі Джон Келі.

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп паведаміў у «Тўітэры», што развітваецца з шэфам свайго кабінету Райнсам Прыбусам, які ўступіў у пасаду паўгода таму.

Гэтую пасаду зойме генерал Джон Келі, якога Трамп назваў «выбітным амерыканцам». У іншым тўіце Трамп кажа пра яго, як пра «знакамітага лідара».

BBC прыгадвае, што нядаўна дырэктар па камунікацыях Белага дому Энтані Скарамучы апублікаваў тўіт, у якім абвінавачваў Прыбуса ў зліве звестак з Белага дому журналістам. Праз пэўны час допіс быў выдалены.

Выданне піша, што згодна з некаторымі крыніцамі, Прыбус мог падаць у адстаўку сам.

ДД

Стужка навінаў