Трамп заявіў, што спадзяецца на мірнае вырашэнне карэйскага крызісу


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп ахарактарызаваў сітуацыю з Паўночнай Карэяй, як «вельмі небяспечную», але ён спадзяецца, што крызіс удасца вырашыць мірным шляхам.

«Ніхто не зацікаўлены ў мірным вырашэнні больш, чым прэзідэнт Трамп», – заявіў Трамп.

Прэзідэнт перасцярог Паўночную Карэю ад якіх-небудзь варожых дзеянняў у дачыненні да ЗША, падкрэсліўшы пры гэтым, што амерыканскія ўзброеныя сілы ўжо «цалкам гатовыя» да дзеянняў у адказ, калі Пхеньян ініцыююць баявыя дзеянні.

Трамп таксама заявіў, што Белы дом рыхтуе новыя санкцыі ў дачыненні да КНДР, паведамляе «Голас Амерыкі».

Тым часам кітайская дзяржаўная газета Global Times агучыла папярэджанне ў адрас Пхеньяна ў сувязі з планамі атакаваць Гуам.

«Кітай таксама павінен даць зразумець, што, калі Паўночная Карэя запусціць ракеты, якія пагражаюць тэрыторыі ЗША, а потым ЗША прымуць меры ў адказ, Кітай захавае нейтралітэт, – гаворыцца ў рэдакцыйным каментары Global Times. – Калі ЗША і Паўднёвая Карэя будуць наносіць удары і паспрабуюць скінуць паўночнакарэйскі рэжым і змяніць палітычны расклад на Карэйскім паўвостраве, Кітай перашкодзіць ім гэта зрабіць».

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў