Трамп: Расея «забрала» Крым пры прэзідэнце Оўбаме


Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што «Расея забрала Крым» падчас кіравання яго папярэдніка Барака Оўбамы.

«Ці быў Абама занадта мяккім па адносінах да Расеі?» – напісаў Трамп у сваім Твітары.

Crimea was TAKEN by Russia during the Obama Administration. Was Obama too soft on Russia?

— Donald J. Trump (@realDonaldTrump) 15 февраля 2017 г.



У іншым запісу ў Твітары прэзідэнт Злучаных Штатаў адхіліў падазрэнні ў яго сувязі з расейскім спецслужбамі. Падобныя здагадкі, напісаў ён, зʼяўляюцца «нонсенсам і спробай прыкрыць шматлікія прамашкі, дапушчаныя падчас правальнай кампаніі Гілары Клінтан».

Пры гэтым прэзідэнт ЗША заявіў, што выданні The New York Times і The Washington Post, якія напісалі пра кантакты Майкла Фліна, які займаў пасаду дарадцы Трамп па нацыянальнай бяспецы, нелегальна атрымалі інфармацыю ад амерыканскіх спецслужбаў, якую выкарыстоўвалі для сваіх публікацый.

Майкл Флін быў вымушаны 13 лютага сысці ў адстаўку з пасады саветніка прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы пасля таго, як стала вядома, што ён неаднаразова размаўляў з расейскім амбасадарам у Вашынгтоне Сяргеем Кісляком пасля перамогі Трампа на выбарах, але да інаўгурацыі. Пры гэтым віцэ-прэзідэнт ЗША Майк Пенс не быў пастаўлены ў вядомасць пра змест гэтых размоў.

Прэс-сакратар прэзідэнта ЗША Доналда Трампа Шон Спайсер у сярэдзіне лютага заявіў, што Белы дом разлічвае на вяртанне Крыму Украіне.

Спікер Дзярждумы Вячаслаў Валодзін і афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Марыя Захарава пракаментавалі заклік Белага дому вярнуць Крым Украіне.

«Не трэба наагул гэтую тэму падымаць. Нейкі там прэс-сакратар нешта сказаў… Паслухайце, там яшчэ хтосьці скажа», – сказаў Валодзин, паведамляе tass.ru. Яго падтрымала і Марыя Захарава, перадае ria.ru:

«Мы свае тэрыторыі не вяртаем. Крым — гэта тэрыторыя Расейскай Федэрацыі».

Прадстаўнікі расейскіх уладаў у адказ у чарговы раз падкрэслілі, што Крым зʼяўляецца часткай РФ. Так, паводле meduza.io, прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, заявіў, што тэма вяртання Крыму, «не будзе абмяркоўвацца, бо яна не можа абмяркоўвацца».

ВД, паводле meduza.ioria.rutass.ru

Стужка навінаў