Трамп прызначыць свайго зяця старэйшым дарадцам


Новы прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыць амерыканскага бізнесмена i cвайго зяця Джарэда Кушнера, старэйшым дарадцам прэзідэнта. Пра гэтае са спасылкай на крыніцы паведамляюць некалькі амерыканскіх СМІ.

«Зяць абранага прэзідэнта Трамп Джарэд Кушнер будзе прызначаны на пасаду старэйшага дарадцы прэзідэнта», – гаворыцца ў паведамленні.

The New York Times піша, афіцыйная назва пасады Кушнера можа быць зменена.

Прызначэнне Кушнера на пасаду старэйшага дарадцы можа быць расцэнена як парушэнне законаў ЗША. Паводле іх, дзяржслужачым забараняецца наймаць на працу сваякоў. Associated Press піша, каманда Трампа лічыць, што забарона не тычыцца прызначэнняў у Белым доме. У законе ёсць шчыліна, якая дазваляе працягнуць службу сваяка ў выпадку яго адмовы ад заробку, падкрэслівае CNN.

Раней прадстаўнік Кушнера заявіў, што ў выпадку прызначэння зяця Трампа ў адміністрацыю прэзідэнта, першы пакіне кіруючую пасаду ў дэвелаперскай кампаніі, якая належыць яго сямʼі і пазбавіцца ад сваіх актываў.

У адной з заяваў Трамп сказаў:

«Кушнер будзе неацэнным членам каманды, для ўсталявання і выканання маёй амбіцыйнай праграмы».

Чытайце на belsat.eu



Джарэд Кушнер – амерыканскі бізнесмен, муж Іванкі Трамп, дачкі Дональда Трампа. Уладальнік дэвелаперскай кампаніі Kushner Properties і газеты New York Observer, сын амерыканскага дэвелапера Чарльза Кушнера.

У 2003 годзе скончыў Гарвардскі ўніверсітэт, у 2007 годзе – Нью-Йоркскі ўніверсітэт. Студэнтам Гарварда, займаўся нерухомасцю, атрымаў прыбытак у $ 20 млн.

У 2006 годзе набыў газету New York Observer за $ 10 млн. Згодна з Vanity Fair, наведвальнасць сайта газеты вырасла з 2013 года па 2016 год з за 1,3 млн да 6 млн. унікальных наведвальнікаў у месяц.

У 2008 годзе стаў выканаўчым дырэктарам дэвелаперскай кампаніі Kushner Properties. Здзейсніў некалькі буйных аперацыяў з офіснымі і жылымі будынкамі, у тым ліку, набыў за $ 1,8 млрд офісны будынак на Пятай авеню ў Нью-Ёрку.

Нягледзячы на тое, што яго бацька раней быў спонсарам дэмакратаў, Кушнер прымаў актыўны ўдзел у перадвыбарчай кампаніі Трампа на прэзідэнцкіх выбарах 2016 году. Кушнер арганізаваў кампанію ў падтрымку Дональда Трампа ў інтэрнэце і сацыяльных сетках.

ВД, паводле NBC

Стужка навінаў