Трамп – прэзідэнт ЗША


Кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп стаў пераможцам прэзідэнцкіх выбараў, якія прайшлі ў ЗША 8 лістапада.

Гэта стала зразумела пасля падліку галасоў у Вісконсіне. З улікам яго перамогі ў гэтым штаце ён набраў больш за 270 галасоў, неабходных для перамогі.

Агулам на гэты момант у Трампа ўжо 279 галасоў.

zrzut-ekranu-2016-11-9-o-08-57-52Гілары Клінтан, кандыдатка дэмакратаў і суперніца Трампа, ужо прызнала паразу. Джон Падэста, кіраўнік яе выбарчага штабу, заявіў, аднак, што неабходна дачакацца падвядзення канчатковых вынікаў галасавання.

ДД

Стужка навінаў