Трамп правёў тэлефонную размову з старшынёй КНР Сі Цзіньпінам


Старшыня КНР Сі Цзіньпін і прэзідэнт ЗША Доналд Трамп правялі ў пятніцу тэлефонную размову.

Ўсе яго перадвыбарчыя абяцанні «паставіць Кітай на месца» скончыліся пасля адзінай тэлефоннай размовы з лідарам КНР. Па выніках размовы Трамп заявіў, што ЗША і Кітай могуць зладзіць і ўжо знаходзяцца на шляху да гэтага.

«Як большасць з вас ведаюць, у мяне ўчора адбыўся вельмі, вельмі добрая размова з прэзідэнтам Кітая. Гэта была вельмі цёплая гутарка. Мы знаходзімся ў працэсе таго, каб добра зладзіць».

Трамп падкрэсліў, што з поўным разуменнем ставіцца да неабходнасці амерыканскага ўрада кіравацца палітыкай «аднаго Кітая».

Кіраўнікі дзвюх дзяржаў дамовіліся падтрымліваць цесныя кантакты, своечасова абменьвацца думкамі па пытаннях, што ўяўляюць узаемную цікавасць, умацаваць абмены і супрацы ва ўсіх вобласцях, а таксама выказалі надзею на хуткую сустрэчу.

Адразу пасля сваёй перамогі на выбарах Трамп раптам паставіў пад сумнеў палітыку «аднаго Кітая». Ён заявіў, што гэта не больш чым прадмет перамоваў. Больш за тое, Трамп не толькі паставіў пытанне палітыкі «адзінага Кітая», але і правёў тэлефонную размову з кіраўніком Тайваня Цай Інвэнь. У сувязі з гэтым vz.ru адзначаў: у Пекіне растуць асцярогі з нагоды адмовы Трамп ад палітыкі, якую праводзілі ўсе яго папярэднікі – ад Рычарда Ніксана да Барака Оўбамы.

ВД, паводле russian.people.com.cn

Стужка навінаў