Трамп пацвердзіў гатовасць выкарыстаць ядравую зброю супраць КНДР


Для абароны ЗША і саюзнікаў ад Пхеньяна Вашынгтон звернецца да «дыпламатычных, традыцыйных і ядравых магчымасцяў», сказаў Трамп у размове з прэмʼер-міністрам Японіі Сіндзо Абэ.

Паводле Трампа, урад Паўночнай Карэі працягвае здзяйсняць «дэстабілізуючыя і правакацыйныя дзеянні». Амерыканскі лідар таксама запэўніў, што Вашынгтон будзе абараняць сябе і сваіх саюзнікаў.

3 верасня Паўночная Карэя абвясціла аб паспяховым выпрабаванні вадароднай бомбы. 2 верасня ў Пхеньяне публічна заявілі аб стварэнні «такой боегалоўкі, якая прызначана для аснашчэння міжкантынентальных балістычных ракет».

За некалькі гадзінаў да таго, як Пхеньян паведаміў пра выпрабаванні ў раёне палігона, на якім ужо тэставалі ядравую зброю, сейсмічныя станцыі па ўсім свеце зафіксавалі моцныя падземныя штуршкі магнітудай да 6,4.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін і кітайскі лідар Сі Цзінь Пін падчас перамоваў на саміце БРЫКС у Кітаі дэкларавалі прыхільнасць мэце – ядраваму раззбраенню КНДР. А аўстралійскі прэмʼер-міністр Мэлкам Тэрнбул заявіў, што рызыка вайны на Карэйскім паўвостраве цяпер вышэйшая, чым калі-небудзь за апошнія 60 гадоў.

ДР belsat.eu паводле reuters

Стужка навінаў