Трамп патрабуе ад сваіх саюзнікаў выдаткоўваць больш грошай на NATO


Трамп на саміце ў Бруселі

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп, выступаючы на ​​саміце NATO у Бруселі, заявіў, што выклікі, якія стаяць перад альянсам, патрабуюць ад яго чальцоў вялікіх фінансавых укладанняў.

Трамп заявіў лідарам краін NATO, што яны мусяць павялічыць свае абаронныя выдаткі як мінімум да 2% ВУП, тады як цяпер толькі пяць з 28 членаў альянсу выконваюць гэты абавязак. Амерыканскі кіраўнік дадаў, што гэта несумленна ў адносінах да падаткаплацельшчыкаў у ЗША, паведамляе Бі-бі-сі.

На думку Трампа, цяпер NATO павінна сканцэнтраваць увагу на праблемах іміграцыі, тэрарызме і пагрозах з боку Расеі.

«NATO будучага павінна надаваць вялікую ўвагу праблемам тэрарызму і іміграцыі, а таксама пагрозам з боку Расеі і на ўсходняй і паўднёвай межах альянсу. Менавіта з-за гэтых сурʼёзных пагроз я вельмі прама сказаў генеральнаму сакратару Столтэнберг і членам альянсу, што чальцы NATO павінны ўносіць свой паўнавартасны ўклад і выконваць свае фінансавыя абавязкі», – заявіў Трамп, перадае «Голас Амерыкі»

ІІ, belsat.eu; фота – REUTERS

Глядзі таксама
Каментары