Трамп непрыстойна выказаўся пра краіны Трэцяга свету


На нарадзе ў Авальным кабінеце прэзідэнт ЗША ўжыў грубае і непрыстойнае слова ў дачыненні да бедных краінаў, з якіх у ЗША прыязджаюць імігранты, распавялі амерыканскім СМІ людзі, якія прысутнічалі на пасяджэнні, перадае bbc.com.

Трамп назваў такія краіны, як Гаіці, Сальвадор і дзяржавы Афрыкі, словам shithole.

«Навошта нам трэба, каб да нас прыязджалі ўсе гэтыя людзі з [запэцканых экскрэментамі] краінаў?» – цытавалі Трампа ўдзельнікі нарады, сярод якіх былі сябры кангрэса ад абедзвюх партый.

Белы дом не стаў адмаўляць, што такія словы былі сказаны.

На думку Трампа, амерыканская іміграцыйная сістэма павінна аддаваць перавагу выхадцам з паспяховых краінаў – канкрэтна ў сувязі з гэтым ён згадаў Нарвегію (з прэм’ер-міністрам гэтай краіны амерыканскі прэзідэнт сустракаўся напярэдадні).

Нараду ў Авальным кабінеце была прысвечана пошуку шляхоў легалізацыі некалькіх катэгорый імігрантаў.

***

Увосень адміністрацыя Трампа прыпыніла дзеянне дырэктывы, выдадзенай прэзідэнтам Абамай, якая прадпісвала іміграцыйным уладам не прадпрымаць ніякіх дзеянняў да дарослых дзяцей нелегальных імігрантаў, увезеных у краіну ў непаўналетнім узросце, якія атрымалі адукацыю і не здзяйснялі ніякіх правапарушэнняў.

Трамп выказваўся за прадстаўленне гэтым людзям сталага статусу з перспектывай атрымання амерыканскага грамадзянства, але ўвязваў гэтае рашэнне з вылучэннем грошай на будаўніцтва абяцанай ім падчас перадвыбарчай кампаніі сцяны на мяжы з Мексікай.

Кампраміс з Кангрэсам па гэтым пытанні да гэтага часу не дасягнуты.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў