Трамп наведае Лас-Вегас і не гатовы размаўляць пра ўзмацненне жорсткасці кантролю над продажам зброі


Кіраўнік Белага Дому ляціць на месца трагедыі. Паводле яго, самае масавае забойства ў гісторыі ЗША не павінна стаць прычынай для ўзмацнення жорсткасці законаў аб абароце зброі ў краіне.

«Пагаворым пра гэта праз нейкі час. Слухайце, у нас трагедыя. Як ні паглядзі, тое, што адбылося ў Лас-Вегасе, цуд. Дэпартамент паліцыі зрабіў неверагодную працу», – заявіў ён раней.

Трамп назваў Стывена Падака хворым і варʼятам.

1 кастрычніка 64-гадовы пенсіянер з вакна гатэля на 32-ім паверсе расстраляў 59 і параніў больш за паўтысячы наведнікаў фестываля кантры-музыкі ў Лас-Вегасе. Дагэтуль прычыны яго дзеянняў невядомыя. Праводзіцца адкрытае следства.

Цяпер паліцыя чакае вяртання ў ЗША сяброўкі Падака Марылоў Дэнлі. Яна не падазраваная, але прадстаўляе цікавасць для следства. Як высветлілася, падчас расстрэлу жанчына ляцела на Філіпіны. Тыдзень таму, Падак перавёў на ейны банкаўскі рахунак на Філіпінах $ 100 тысяч.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў