Трамп: КНДР гатовая спыніць ядравыя выпрабаванні


Паводле словаў прэзідэнта ЗША, Японія і Кітай падтрымалі гэтую ініцыятыву.

Доналд Трамп заявіў у суботу 10 сакавіка, што Паўночная Карэя гатова адмовіцца ад выпрабаванняў зброі масавага паражэння.

Гэтае паведамленне з’явілася неўзабаве пасля нечаканай навіны пра гатоўнасць лідара ЗША сустрэцца з кіраўніком КНДР для перамоваў пра лёс ядзернай праграмы Пхеньяна, перадае Voice of America.

«Паўночная Карэя не праводзіла выпрабаванні ракетнай зброі з 28 лістапада 2017 года і паабяцала не рабіць гэтага да нашай сустрэчы. Я веру, што яна стрымае свае абяцанні», – напісаў Трамп у сваім «Твітэры».

Раней Трамп заявіў, што ён правёў перамовы з лідарамі Кітая і Японіі і атрымаў падтрыманне кіраўнікоў гэтых краін.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў