Трамп, каралева Елізавета, Лукашэнка, б-ч-б... Што посцяць у «Instagram'е» беларускія спартоўцы


Сацыяльныя сеткі даўно перасталі быць толькі сродкам камунікацыі, ды ператварыліся ў інструмент продажаў, канал стварэння ўласнага брэнду і, канешне, магчымасць пасачыць за жыццём нашых куміраў. Сярод іх і вядомыя беларускія спартоўцы. Прапануем вашай увазе рэйтынг instagram-акаўнтаў самых папулярных беларускіх спартоўцаў.

1. Вікторыя Азаранка

591 тыс.

Сярод беларускіх спартоўцаў Вікторыя Азаранка мая самую вялікую колькасць падпісчыкаў – больш за 590 тысяч чалавек, што сумерна з колькасцю насельніцтва некалькіх беларускіх гарадоў або маленькай еўрапейскай краіны. Першая беларуская ракетка дзеліцца са сваймі заўзятарамі не толькі «спартыўнымі», але і хатнімі здымкамі: з сынам, сябрамі, на адпачынку, у кухні ці басейне.

2. Андрэй Арлоўскі

157 тыс.

Другое месца ў нашым рэйтынгу займае сусветна вядомы беларускі спартсмен змешаных адзінаборстваў, адзінаццаты чэмпіён Ultimate Fighting Championship. Андрэй Арлоўскі выкладвае ў сваім «Instagram’е» шмат брутальных здымкаў: са зброяй, у зале, са сваім пітбулем. Ёсць фотка з прэзідэнтам ЗША.

3. Меліціна Станюта

128 тыс.

Акаўнт гімнасткі Станюты – поўная супрацьлегласць папярэдняга акаўнту. Тут можна пабачыць «мімішкі», гумар, падарожжы, фоткі з беларускімі ды расейскімі зоркамі. Досыць жвавы і разнастайны, бадай, адзін з самых цікавых акаўнтаў у нашым рэйтынгу.

4. Дарʼя Домрачэва

98,3 тыс.

У Дарʼі Домрачавай вельмі шмат спорту ў любых яго праявах і не толькі біятлону. Аматарам здаровага ладу жыцця і спартыўнага фота-стайлу рэкамендуем.

5. Віталь Гуркоў

13,2 тыс.

Калі Дарʼя Домрачава старэйшы лейтэнант КДБ, то Віталь Гуркоў – зусім іншая гісторыя, у якой ёсць бчб-сцяг, беларуская мова, Міхалок і «Brutto».

6. Міхаіл Грабоўскі

12,5 тыс.

У сваім «Instagramʼе» беларускі хакеіст Міхаіл Грабоўскі посціць не вельмі частка. Звычайна гэта кадры з асабістага жыцця: дзеці, жонка, дом, часам старыя здымкі, але, канешне, бывае і хакей. Нічога экстравагантнага, усё досыць спакойна.

7. Аліна Талай

17,7 тыс.

Свой акаўнт лёгкаатлетка Аліна Талай амаль цалкам аддала спорту, толькі часам сярод здымкаў зʼяўляюцца краявіды замежных гарадоў або якая-небудзь імпрэза.

8. Дзяніс Ганчаронак

8,5 тыс

У акаўнце беларускага баксёра (кікбоксінг, тайскі бокс) Дзяніса Ганчаронка пераважае, як і ў Талай, спорт ды, як у Арлоўскага, хапае брутальнага. Але калі добра пашукаць, можна знайсці і здымак з прэзідэнтам.

9. Аляксандр Глеб

7 тыс.

Футбаліст Аляксандр Глеб у адрозненні ад папярэдніх акаўнтаў, аддае перавагу здымкам з асабіста жыцця ды адпачынку. Але куды ж без здымкаў з селебрыці ды зоркамі, сярод якіх ёсць не толькі рэзідэнты расейскага «Comedy», але і брытанская каралева.

10. Максім Мірны

6,8 тыс.

Не апошні па ўзроўню вядомасці, але апошні ў нашым рэйтынгу тэнісіст Максім Мірны. Што ў акаўнце? Пераважна сямʼя, спорт і сямейны Max mirnyi center.

belsat.eu

Стужка навінаў