Траіх чалавек асудзілі за арганізацыю нелегальнай міграцыі


У судзе Брэсцкага раёна асудзілі двух беларусаў і грамадзяніна Ісламскай Рэспублікі Пакістан, якія арганізавалі канал незаконнай міграцыі.

«У мінулым годзе маладыя людзі за грашовую ўзнагароду ў памеры 9 тысячаў рублёў арганізавалі незаконны выезд з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на тэрыторыю Украіны трох студэнтаў з Ісламскай Рэспублікі Пакістан, якія навучаліся ў Берасцейскім дзяржаўным тэхнічным універсітэце» – паведамляе Генеральная пракуратура.

Адзін беларус атрымаў 4 гады, другі 3 гады і 3 месяцы зняволення з канфіскацыяй маёмасці. Грамадзянін Пакістану атрымаў 3 гады зняволення. Адбываць пакаранне яны будуць у папраўчай калоніі ўзмоцненага рэжыму.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў