Трагедыя ў Расеі: пры пажары ў гандлёвым цэнтры загінулі 37 чалавек


У выніку пажару ў гандлёва-забаўляльным цэнтры «Зімовая вішня» у расейскім горадзе Кемерава загінулі 37 чалавек.

Сярод загінулых – трое дзяцей і адна жанчына. Дзясяткі людзей параненыя. 17 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Пажар узнік на чацвёртым, апошнім, паверсе гандлёвага цэнтру, паведамляе «Медуза». Пажарная сігналізацыя не спрацавала, таму супрацоўнікам гандлёвага цэнтру прыйшлося самім апавяшчаць наведвальнікаў аб здарэнні. У выніку некаторыя апынуліся адрэзаныя ад выхадаў, ім давялося выкідвацца з вокнаў.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў