Трагедыя ў Менску: Кіроўца «BMW» збіў на пераходзе жанчыну з дзіцём


Фота з месца аварыі

Увечары 7 траўня «BMW» збіў жанчыну з дзіцём. Маці загінула, дачка жыва.

Рэзананснай ДТЗ пракаментаваў Tut.by афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэту Аляксей Клімовіч:

«7 траўня каля 22 гадзін кіроўца аўта «BMW», рухаючыся па вуліцы Солтыса з боку Ваўпшасава, здзейсніў наезд на жанчыну з дачкой, якая пераходзіла дарогу на рэгуляваным пераходзе на дазваляльны сігнал святлафора. Пасля чаго ўрэзаўся ў тралейбус, што стаяў на суседняй паласе», – распавёў прадстаўнік СК.

У выніку ДТЗ жанчына загінула на месцы. Яе дачку, двухгадовую дзяўчынку, з траўмамі даставілі ў больніцу, яе жыццю нічога не пагражае.

Чацвёра мужчынаў, якія знаходзіліся ў салоне аўта, таксама шпіталізаваныя.

Па факце дарожна-транспартнага здарэння Упраўленне Следчага камітэту па Менску распачала крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэксу Беларусі. Прызначаны шэраг экспертных даследаванняў, праводзіцца расследаванне.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Tut.by

Стужка навінаў