Трагедыя ў Івацэвіцкім раёне: «Citroen» насмерць збіў пешахода, які ішоў па цэнтры дарогі


Раніцай 12 снежня ў Івацэвіцкім раёне адбылася смяротная аварыя.

Пра гэта паведамляе ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкаму.

Паводле папярэдніх звестак, 41-гадовы жыхар вёскі Яглевічы, кіруючы «Citroen Evasion», рухаўся па аўтадарозе «Івацэвічы-Пінск-Столін» у бок Івацэвічаў. На 2-м кіламетры дарогі кіроўца наехаў на 65-гадовага жыхара вёскі Аброва, які ішоў па праезджай частцы насустрач.

Ад атрыманых траўмаў мужчына памёр на месцы здарэння. Пешаход не меў флікеру.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымкі ДАІ УУС Берасцейскага аблвыканкаму

 

Стужка навінаў