Топ-7 цікавостак з гісторыі грошаў у Беларусі


На выставе «Бывай, мільянер!» гарадзенцам паказалі сотні царскіх, нямецкіх, польскіх і нават паўстанцкіх купюраў.

З нагоды дэнамінацыі Гарадзенскі гісторыка-археалагічны музей зладзіў выставу, прысвечаную абароту папяровых грошаў на нашых землях з канца XVIII да пачатку ХХІ стст. Тут жа, побач з зашклёнымі вітрынамі з купюрамі, сваё месца знайшлі некалькі «гандлёвых кропак» рознага часу: ад кірмашу часоў Першай сусветнай да савецкага сельпо.[/vc_column_text][vc_single_image image=”222541″ img_size=”large”][vc_column_text]1916 год

«Белсат» вырашыў даведацца, якія цікавосткі пра айчынныя банкноты могуць даведацца наведнікі выставы…

Касцюшка першым увёў у абарот банкноты

[/vc_column_text][vc_single_image image=”222517″ img_size=”large”][vc_single_image image=”222513″ img_size=”large”][vc_column_text]Лічыцца, што першыя папяровыя грошы на Беларусі – асігнацыі Кацярыны ІІ 1780-х гадоў. Але да Гарадзеншчыны яны не дайшлі, таму першыя банкноты тут увёў… Тадэвуш Касцюшка. Злотыя з арламі ды пагонямі былі надрукаваныя ў жніўні 1794-га, калі паўстанне ўжо згасала. Цікава, што гэтыя грошы не забяспечваліся ніякім залатым запасам, адзінай гарантыяй іх «трываласці» была зямля, якую кантралявалі інсургенты.

Царская Расея – хаос курсаў

У Расейскай імперыі да 1840-50-х паралельна існавала некалькі грашовых курсаў, завязаных на… сыравіне, з якой зроблена валюта. Медныя, срэбраныя і папяровыя грошы каштавалі па-рознаму, напрыклад срэбраная капейка раўнялася чатыром медным. Золата ў абароце наагул не прысутнічала. Цікава, што на нашай тэрыторыі паралельна хадзілі манеты і купюры Царства Польскага. Адна расейскай капейка каштавала два польскіх грошы, але рубель – гэта 100 капеек, а злоты – 30 грошаў. Таму з’явіліся фантастычныя наміналы: на манеце магло быць адначасна напісана «¾ рублі і 5 злотых». Усё гэта працягвалася да 1860-х гадоў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”222577″ img_size=”large”][vc_column_text]

Самавары прадавалі на вагу

У 1830-40-я самавары пачалі з неймавернай хуткасцю набываць папулярнасць на Беларусі. Нават калі зірнуць на літаграфіі з Паўстання 1863 году, паўстанцы вельмі часта сядзяць у лесе вакол самавару. Плёнам папулярнасці стала цікавая сітуацыя: самавары пачалі прадаваць …на вагу, як зараз цвікі, напрыклад. Адзін пуд (16 кг) самавараў каштаваў 64 рублі. Зразумела, што самі самавары маглі быць рознымі – драбнейшымі па 3-4 кг або вялізнымі, куды ваду залівалі вёдрамі. Такі мог і на пуд пацягнуць, а то і больш. Але цікавы сам факт: папулярны тавар стаў адначасна і вымяральнікам вартасці грошаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”222585″ img_size=”large”][vc_single_image image=”222589″ img_size=”large”][vc_column_text]

Навошта польскія маркі секлі напалову?

Самая буйная купюра, якая калі кольвек хадзіла на Беларусі – польская банкнота 1923 году наміналам 10 000 000 марак. Цікава, што купіць на яе можна было хіба бохан хлеба. Такая інфляцыя была плёнам агульнаеўрапейскага крызісу, які наступіў пасля Першай сусветнай. Напрыканцы 1923-пачатку 1924 у Польшчы была праведзеная рэформа: маркі памянялі на злотыя. Адзін злоты, такім чынам, каштаваў 1 800 000 марак. Але, каб выкарыстаць старыя купюры, якіх надрукавалі багата, часцяком іх наўпрост …секлі на палову, а зверху рабілі штампік з новым наміналам, напрыклад, 5 грошаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”222573″ img_size=”large”][vc_column_text]

Пры немцах хадзіла ЎСЁ

Падчас нямецкага панавання ў 1941-44 гадах на Беларусі хадзіла літаральна ўсё: рэйхсмаркі, украінскія карбованцы, старыя польскія злотыя, савецкія рублі… Дагэтуль няма грунтоўных навуковых працаў, якія б дакладна апісвалі тую грашовую сістэму, курсы ды кошты. Цікава, што на купюры ў 50 марак, прызначанай для акупаванага Ўсходу, немцы змясцілі выяву тэўтонскага замку ў Марыенбургу – прамая аналогія з крыжацкай ідэяй «Дранг нах Остэн».[/vc_column_text][vc_single_image image=”222569″ img_size=”large”][vc_column_text]На карбованцах Райхскамісарыяту «Україна» малявалі жанчынак у хустках, на рэйхсмарках – рэпрадукцыі Дзюрэра ды партрэты выдатных немцаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”222557″ img_size=”large”][vc_single_image image=”222565″ img_size=”large”][vc_column_text]

Сталін вярнуў рублям «царскі» дызайн

Як вядома, падчас вайны Сталін легалізаваў праваслаўную царкву ды вярнуў афіцэрам «залатыя» пагоны. Шмат хто казаў пра настальгію «бацькі народаў» да старой царскай Расеі з яе эстэтыкай. Яшчэ адно пацверджанне такой думкі – савецкія рублі, якія з’явіліся пасля дэнамінацыі 1947 году. Новая грошы адзін у адзін нагадвалі старыя, дарэвалюцыйныя, а калі партрэты Леніна замяніць выявамі Кацярыны або Пятра Першага – розніца ўжо наагул губляецца. А вось сама дэнамінацыя была «рабаўнічай», бо стала вынікам дэвальвацыі ды адмены карткавай сістэмы. Абмен старых грошаў на новыя працягваўся ўсяго адзін тыдзень, у аддаленых раёнах СССР – два.[/vc_column_text][vc_single_image image=”222593″ img_size=”large”][vc_column_text]

Рамантычны зайчык

З «зайчыкамі» у большасці беларусаў звязаныя выключна рамантычныя ўспаміны, таму іх выявы зараз ператвараюцца ў магніты на лядоўні ды бясконцыя інтэрнэт-мемы. Купюры фактычна не былі абароненыя ад падробак: надрукаваныя на дрэннай паперы ды са слабымі вадзянымі знакамі. А ўвесь грашовы заапарк – ваўкі, вавёркі, бабры ды інш. – нават не маляваўся адмыслова нейкім мастаком, а перамалёўваўся з энцыклапедыяў ды падручнікаў. Тым не менш, гэта былі першыя грошы незалежнай Беларусі, якія з’явіліся насуперак савецкім рублям у траўні 1992-га, каб абараніць эканамічны суверэнітэт краіны.

АК, belsat.eu[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў