ТОП-5 цікавых менскіх дворыкаў


Куды пайсці летам у горадзе? Каб бясплатна, пад адкрытым небам, з файнымі людзьмі і добрымі ідэямі. Belsat.eu зрабіў падборку крэатыўных пляцовак сталіцы.

1. Дворык Нацыянальнага гістарычнага музею

Не праходзьце міма бабусі ў стракатай хустцы на Карла Маркса 12! За брамай – ажно да 11 верасня фантастычная атмасфера старажытнага абраду «пахаванне стралы (сулы)».

Фотамастачка Марына Бацюкова здымала аўтэнтычны працэс «замыкання вясны» і «адмыкання лета» на Палессі: у вёсках Неглюбка і Стаўбун Гомельскай вобласці. Частка ўдзельнікаў – з Універсітэту культуры, частка – мясцовыя, для якіх задобрыванне маланкі-стралы зусім не антураж і рэканструкцыя, але шчырая вера і магія.

Выстава «Сула. Непарыўнае» спалучыла магчымасці архітэктуры, фота і медыя. Здымкі, надрукаваныя на банерным палатне, развесілі ў вокнах і брамах цагляных будынкаў другой паловы ХІХ стагоддзя.

Уваход у дворык свабодны падчас працы музею: з 11:00 да 19:00 штодзень.

2. Тэраса крэатыўнага хабу «Корпус 8»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”197351″ img_size=”large”][vc_single_image image=”197347″ img_size=”large”][vc_column_text]Прастора на Машэрава 9 ужо актыўна працуе, а вось дворык мы заспелі ў творчым гармідары. Цяпер тут мантуюць вялікі экран для будучых кінапаказаў, расстаўляюць будаўнічыя палеты з кветкамі і спадзяюцца на вялізны фасадны малюнак ад іспанскага мастака Дэя (Deih). Цяпер частка дворыку функцыянуе як паркінг. Тэраса абяцае быць вельмі ўтульнай. Гаспадары зрабілі пакрыццё з гравію, аж хочацца скінуць абутак. Плануюць пандус для вазкоў і ровараў на ўваходзе з боку Машэрава.

Цяпер сюды можна трапіць з 9:00 да 22:00 штодзень. Паводле Вадзіма, кіраўніка «Корпусу 8», час працы прасторы павялічыцца, калі будзе дазвол. Вадзім дадае, што вітаюцца прапановы, чым запоўніць пляцоўку.

3. Дворык лофта «Бэлькі»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”197367″ img_size=”large”][vc_single_image image=”197363″ img_size=”large”][vc_single_image image=”197359″ img_size=”large”][vc_single_image image=”197355″ img_size=”large”][vc_column_text]Гэты лофт-праект выразна пазіцыянуе сябе як прастора для «гарадской культуры з актыўным мысленнем». Галоўная тэма ўсіх актыўнасцяў «Балак» – крэатыўная індустрыя.

Памяшканне знаходзіцца па вуліцы Чапаева 3-202. Гэта будынак былой школы, а сёння бізнес-інкубатару ў ваколіцах станцыі метро «Плошча Перамогі».

Гаспадары кажуць, што тут прагрэсіўныя ідэі ў галаву прыходзяць хутчэй. З гэтай прычыны кожнаму шаноўнаму гараджаніну варта наведваць гэта месца хаця б зрэдку. Тым больш што ў лофту ёсць свой дворык.

У межах аднаго з тытульных праектаў для маладых архітэктараў і дызайнераў «Бэлькі ў рукі» на падворку з’явіліся сцяна з будаўнічых палетаў і лаўкі з пажарнага канату. Гэтыя аб’екты ўдзельнічалі нават у нядаўнім Менскім тыдні дызайну. Тут праводзяцца суседскія вечарыны для іншых арандатараў інкубатару, Дзень гораду з пікніком, танцамі і лекцыямі. Куратар лофт-праекту «Бэлькі» Маргарыта расказвае, што для атмасферы яны вывешваюць нават вінтажныя ліхтарыкі.

Як і ў папярэдняй крэатыўнай прасторы, тут рады актыўным і ініцыятыўным гасцям.Уваход у «Бэлькі» – з двара будынку

4. Кастрычніцкая вуліца

[/vc_column_text][vc_single_image image=”197387″ img_size=”large”][vc_single_image image=”197379″ img_size=”large”][vc_single_image image=”197371″ img_size=”large”][vc_column_text]Дакладней, яе частка, дзе размяшчаюцца прастора «ЦЭХ», кавярні «Хуліган», «Лаўка», «Дэпо», «ENZO», вядомыя вулічныя карціны беларускіх і бразільскіх мастакоў.

У кавярняў ёсць тэрасы, у творчай прасторы «ЦЭХ» – бібліятэка, выставы, імпрэзы, а таксама цікавыя суседзі: студыя ёгі, фітнес-клуб.

Нават не заходзячы выпіць кавы ці што-небудзь з’есці, на Кастрычніцкай можна гуляць не менш за гадзіну.

5. Галерэя сучаснага мастацтва «Ў»

[/vc_column_text][vc_single_image image=”197391″ img_size=”large”][vc_column_text]Дворык старой добрай галерэі завяршае пяцёрку найбольш цікавых месцаў пад адкрытым небам. У цёплы час «Ў-бар», што знаходзіцца пад адным дахам з галерэяй, выстаўляе ўсяго чатыры столікі на вуліцу. Нават у працоўны час яны не пустуюць. Прычына папулярнасці гэтай прасторы геніяльна простая: у адным месцы людзі з рознымі патрэбамі і колькасцю грошай у кішэні могуць цікава сябе заняць. Галерэя «Ў» разам з кнігарняю «ЛогвінаЎ» ды хэнд-мэйд крамай з 2009 года паказваюць паспяховасць свайго ўзаемавыгаднага суседства.

ХМ, belsat.eu

Стужка навінаў