Топ-5 мультфільмаў ад «Беларусьфільму» апошніх гадоў, пра якія вы маглі не ведаць


Нягледзячы на тое, што Беларусь – пляцоўка для здымкаў расейскіх серыялаў і танных фільмаў-блокбастэраў, рэжысёры нацыянальнай кінастудыі ствараюць анімацыю высокага ўзроўню, якая неаднаразова перамагала на шмат якіх міжнародных фестывалях.

Штогод «Беларусьфільм» выпускае 8–10 працаў. За 44 гады існавання студыі было знята больш за 170 мультфільмаў для дзяцей і дарослых.

Анімацыю на «Беларусьфільме» пачалі здымаць у 1972 годзе. «Няўдачнік» Уладзіміра Голікава распавядае пра хлопчыка, у якога няма часу на навучанне, бо ён увесь свой час аддае дрэсіраванню жывёлінаў.

На канец 1980-ых гадоў прыпадае росквіт беларускай анімацыі.

Маляваныя і лялечныя фільмы замяняюцца мультфільмамі-калажамі, а пазней кампутарнаю анімацыяй. Рэжысёры эксперыментуюць не толькі з формаю, але і зместам.

Усё больш увагі надаецца нацыянальным матывам, беларускай мове, культуры ды гісторыі. Аніматары мадэрнізуюць міфалогію і фальклор, выкарыстоўваючы ў сваіх стужках сучасныя вобразы. Зʼяўляюцца экранізацыі народных казак, легендаў і баек.

Найбольш вядомыя – «Аповесць мінулых гадоў», «Выцінанкі-прымаўкі» і «Прыгоды Несцеркі».

Вашай увазе – Топ-5 анімацыйных фільмаў студыі «Беларусьфільм», пра якія вы маглі не ведаць, але якія варта паглядзець.

 

Поўны спіс фільмаў можна паглядзець па спасылцы.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў