Што вядома пра гібель Гіві? 5 фактаў


Пра гібель Міхаіла Талстых па мянушцы Гіві стала вядома а в 06.12 раніцы ў сераду, 8 лютага.

1. Выбух адбыўся ў штабе (кабінеце), дзе знаходзіўся Міхаіл Талстых

Фота rusvesna.su

Адзін з былых лідараў «ДНР» Ігар Стралкоў на сваёй старонцы «УКантакце» паведаміў, што па пакоі, у якім знаходзіўся Талстых, быў зроблены стрэл з гранатамёта «Чмель», паведамляе rbk.ru.

2. «ДНР» лічыць, што забойствы Матаролы і Гіві звязаныя

Пракуратура «ДНР» заявіла, што тэракт быў арганізаваны ўкраінскай дыверсійна-разведвальнай групы.

«Тое, што адбылося раней забойства Арсенія Паўлава – звёны аднаго ланцуга», – сказаў «Інтэрфаксу» прадстаўнік пракуратуры.

Пракуратура «ДНР» заяўляе, што ведае, хто забойца. Паводле яе, праваахоўнікі «ДНР» «па гарачых слядах» выйшлі на меркаваных выканаўцаў.

3. Пра гібель камандзіра паведаміў намеснік Гіві з пазыўным «Кашмар»

Украінскія байцы перахапілі размову баевікоў, у якім «Кашмар» і паведаміў пра смерць Гіві.

4. 17.10.2016 «Матарола, бывай. Гіві падрыхтуйся»: inforesist.org

«Пакуль усё ідзе да таго, што менскія пагадненні падпадаюць пад пагрозу і ўсё ідзе да таго, што можа пачацца эскалацыя. Разам з тым, за Матаролам могуць быць і іншыя. Скажам, таму ж Гіві не перашкаджала б задумацца», – заяўляў у інтэрвью inforesist.org у красавіку палітолаг Андрэй Залатароў.

«Для працягу мірнага працэсу неабходна, каб адыёзных асоб, не якія ўпісваюцца ў мірны працэс, не было на тэрыторыі АРДЛВ», – дадаў грамадзянскі актывіст Украіны, эксперт па ўсходняму рэгіёну Алесь Меланчанка.

5. Рада СБУ пакуль што не каментуе смерць Гіві

Раней Гіві распавёў, як ён атрымаў раненне

Ён быў лёгка паранены ў нагу. Асколак не закрануў жыццёва-важны органаў, раненне на рухальных функцыях не адбілася. 4 лютага сепаратыст ужо вярнуўся да баявых дзеянняў.

ВД, belsat.eu

Стужка навінаў