The Washington Post: ЦРУ лічыць стваральнікам віруса «NotPetya» ГРУ РФ


ЦРУ ЗША прыпісвае расейскім спецслужбам кібератакі супраць Украіны ў 2017 годзе з мэтай падарваць фінансавую сістэму краіны на фоне вайны на Данбасе.

Як піша The Washington Post, атака ў чэрвені 2017 года віруса-вымагальніка, які атрымаў назву «NotPetya», знішчыла дадзеныя з кампутараў банкаў, энергетычных кампаніяў, высокапастаўленых дзяржслужачых і аэрапорта. Згодна з засакрэчаным дакладам, атрыманым журналістамі ад крынiц у ЦРУ, у амерыканскай выведцы з высокай доляй верагоднасці ўпэўненыя, што вірус «NotPetya» быў створаны вайсковай выведкай Галоўнага выведуправа Расеі (ГРУ).

Галоўнай мішэнню для кібератакі ГРУ была Украіна, падрыў яе фінансавай сістэмы, мяркуюць у ЦРУ.

Найбуйнейшая хакерская атака, якая распаўсюджвала вірус, што блакуе працу кампутарных сістэм, 27 чэрвеня 2017 года паразіла банкі, энергетычныя кампаніі, дзяржаўныя інтэрнэт-рэсурсы і буйныя прадпрыемства па ўсім свеце. Першай ахвярай кібератакі стала Украіна. Вірус закрануў у тым ліку Расею і Беларусь.

ІІ, belsat.eu, паводле УНІАН

Стужка навінаў