The Village будзе выдавацца ў Беларусі на двух мовах


Расейскае выданне адкрывае ў Менску сваю франшызу.

Маскоўскае онлайн-выданне The Village запускае аднайменны праект у Беларусі на ўмовах франшызы. Пра гэта сёння паведаміў сузаснавальнік медыяхолдынгу Look At Media Аляксей Амётаў.

Паводле Амётава, франшыза азначае незалежнасць менскай рэдакцыі ад маскоўскай. Аднак бізнесовец дадаў, што адна з умоваў супрацы – пільнаванне правілаў па выкарыстоўванні фірмовага стылю выдавецкага дому Look At Media Publishing.

«Фарматы, тэмы і візуальны складнік будуць такімі ж як у The Village», – заяўляе Амётаў. – Мы будзе таксама дзяліцца экспертызай па фарматах, адмысловых праектах і натыўнай рэкламе».

Расейскі выдавец будзе атрымоўваць працэнт ад звароту франшызы.

Склад беларускай каманды пакуль не вызначаны.

Увесну The Village адкрыецца таксама ў Кіеве, дзе раней выданне ўжо выходзіла – як прадстаўніцтва. Праект зачынілі ў верасні 2013 году. Ува Украіне The Village будзе выходзіць па-ўкраінску.

ДД

Стужка навінаў