Tesla паказала свет «вачамі» аўтапілота


Кампанія вядомага вынаходніка ды інжынера Ілана Маска апублікавала відэазапіс, у якім паказала, як працуе сістэма аўтапілота ў мадэлях аўтамабіляў Tesla Model S і Model X. Сістэма забяспечвае рух па вуліцах без удзелу кіроўцы.

У відэа паказана, як аўтапілот сумяшчае малюнак з чатырох камер электрамабіля. Пры гэтым тры з іх дэманструюць абʼекты навакольнага свету, якія распазнае аўтапілот, а чацвёртая – тое, што бачыць пасажыр у салоне аўтамабіля.

Аб’екты вылучаюцца рознымі колерамі. Дарожныя знакі сістэма бачыць у фіялетавым колеры, а пешаходаў і аўтамабілі – у зялёным.

Дзякуючы сістэме аўтамабіль самастойна запавольвае рух, калі набліжаецца да пасажыра, ды паркуецца.

І хоць распазнаванне адбываецца карэктна, аўтапілот рэагуе на аб’екты не заўсёды як трэба. Напрыклад, тармозіць перад людзьмі на абочыне.

ДР belsat.eu паводле korrespondent.net, tjournal.ru

Стужка навінаў