«Тэрор-Машыну» затрымалі за хуліганства, здзейсненае ў 2013 годзе


МУС пракаментавала затрыманне 20-гадовага віцябляніна Станіслава Ганчарова, які да апошняга часу служыў у батальёне «Азоў» ва Украіне.

Маладзёна абвінавачваюць у нападзе на няпоўнагадовых.

 

«У кастрычніку 2013 гады зламыснік разам з футбольнымі фанатамі пад пагрозай гвалту прымусіў двух 13-гадовых падлеткаў адрачыся ад антыфашысцкага руху і прадэманстраваць нацысцкае прывітанне. Увесь працэс быў зняты на відэакамеру і выкладзены ў інтэрнэт», – адзначаецца ў паведамленні на афіцыйнай старонцы МУС.

У дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа за хуліганства. Хлопцу пагражае да 6 гадоў турэмнага зняволення.

«Акрамя таго, прызначаны экспертызы надпісаў і малюнкаў фашысцкай накіраванасці, размешчаных на целе падследнага ў выглядзе татуіровак. Вынікі даследаванняў будуць пакладзены ў аснову прававой ацэнкі дзеянняў, якія падпадаюць пад арт. 130 КК Беларусі («Распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці ці розні»)».

sm_full.aspx

Паводле аператыўнікаў, у Віцебску падазраваны з’яўляецца лідарам нефармальнага моладзевага фанацкага руху неанацысцкай накіраванасці, які прапагандуе ўльтраправыя ідэі фашызму. На грудзях у яго маюцца татуіроўкі: злева – абрэвіятура «88», якая азначае «Хайль Гітлер», справа – герб асобага батальёна СС «Дзірлевангер».

Таксама правяраецца ўдзел беларуса ў баявых дзеяннях на Данбасе.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары