Тэрмін атрымання польскіх візаў можа павялічыцца ў 2-3 разы


Амбасада Польшчы з 29 студзеня 2015 года пачне выдаваць біяметрычныя візы, на якія давядзецца пачакаць.

Дзеля атрымання біяметрычных візаў неабходна будзе здаць адбіткі пальцаў з абодвух рук. Адбіткі будуць здымацца адзін раз у 59 месяцаў, патлумачыла прэс-сакратар амбасады Польшчы ў Менску Анна Дзерска.

Таксама ў сувязі з увядзеннем біяметрычных візаў ахвотныя атрымаць шэнгенскую візу павінны будуць з’явіцца ў пасольства асабіста незалежна ад таго, здаюцца дакументы праз турфірму ці самастойна. Дзеці ва ўзросце да 12 гадоў адбіткі пальцаў здаваць не будуць, перадае БелТА.

Новыя візавыя цэнтры Польшчы могуць адчыніцца ўжо вясной 2015 у васьмі гарадах Беларусі – ва ўсіх абласных цэнтрах, а таксама Пінску і Лідзе. Адкрыццё цэнтраў звязана з увядзеннем біяметрычных візаў, час на атрыманне якіх павялічыцца ў два-тры разы, падае telegraf.by.

МЯ, belsat.eu, паводле БелТА, telegraf.by

Стужка навінаў