Тэрарысты расстралялі турыстаў на курорце ў Тунісе. Прынамсі 27 асобаў забітыя (18+)



Узброеныя людзі расстрэльвалі турыстаў на папулярным курорце Сус у Тунісе. Колькасць ахвяраў набліжаецца да 30, аднак дакладнай інфармацыі пакуль няма. Паводле паліцыі, забіты таксама адзін з нападнікаў.

Паводле папярэдняй версіі, узброеныя тэрарысты прайшлі на тэрыторыю гатэля «Imperial Marhaba» і пачалі беспарадкава страляць у турыстаў. Прынамсі адзін з нападнікаў меў аўтамат Калашнікава.

Паводле Associated Press, большасць забітых – турысты з Вялікай Брытаніі і Нямеччыны.

Сус з’яўляецца адным з самых папулярных пляжных курортаў Тунісу, які прыцягвае тысячы наведнікаў з Еўропы і суседніх краінаў Паўночнай Афрыкі.

Сілы бяспекі Тунісу былі прыведзеныя ў поўную баявую гатовасць пасля таго, як ісламісцкія баевікі напалі напалі на наведнікаў музею. 16 чэрвеня тэрарысты напалі на блокпост паліцыі ды забілі траіх праваахоўнікаў.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары