Тэрарыст падарваў аўтамабіль побач з аўтобуснай калонай у Сірыі


Аўтобусы перавозяць людзей з вёсак Кефрая і аль-Фуа ў горад Алепа згодна з дамовай, якую падпісалі паўстанцы з сірыйскай арміяй.

Выбух адбыўся побач з аўтобуснай калонай, якая чакала на ўезд у горад Алепа, у нядзелю. Агентцва Reuters са спасылкай на праўрадавыя сірыйскія медыі і пра-апазіцыйных актывістаў піша пра некалькіх забітых і параненых.

Ёсць інфармацыя, што выбух здзейсніў тэрарыст на аўтамабілі, ён ехаў у ім побач з калонай аўтобусаў.

ДД

Стужка навінаў