Тэрапеўт пра замежных студэнтаў: Не ўмеюць апранацца па надвор’і і трэба іх вучыць варыць кашу


Тэрапеўт менскай 33-й студэнцкай паліклінікі Ядзвіга Астраумава распавяла пра пацыентаў-замежнікаў.

Паводле яе, студэнты з іншых краінаў да беларускіх лекараў ставяцца з павагай. Пры гэтым часам такім пацыентам трэба аказваць не толькі медычную дапамогу.

«Часам трэба распавесці, як кашу сварыць, мяса пасмажыць. Бо прыязджаюць з краінаў, дзе зусім іншыя традыцыі харчавання, чым у Беларусі. Складана перастроіцца. Некаторыя на радзіме харчуюцца пераважна фруктамі, гароднінай, а з Менску трэба яшчэ ведаць, дзе іх набыць. Мы ведаем, што ў супермаркеце, а яны паняцця не маюць», – распавядае Ядзвіга Астраумава.

І дадае, што некаторыя прывозяць з сабой у Беларусь фастфуд, а пасля церпяць ад праблемаў са страўнікам.

«У афрыканскіх студэнтаў праблемы са здароўем з-за харчавання: гастрыт, дысфункцыя кішэчніка. На радзіме ім мамы гатавалі, а тут самі або ў сталовую ходзяць. Яшчэ яны не ўмеюць апранацца па надворʼі. На тэрмометры + 10… +15 ° С, але сонечна. Прыходзіць хлопец у майцы, зусім хворы. Пытаюся, чаму так лёгка апрануты. Ён паказвае ў акно: маўляў, сонца свеціць», – кажа тэрапеўт.

Ядзвіга Астраумава заўважае, што агулам падчас залікаў і сесіяў студэнты ўвогуле забываюць пра абследаванні, хаця ў той жа час студэнты з арабскіх краінаў вельмі берагуць сваё здароўе:

«Лівійцу скажаш, што ў яго ціск 140/90, ён будзе да лекара два разы на дзень хадзіць. І без чаргі: «Я хворы, прапусціце мяне». А не дай бог насмарк (яго арабскія студэнты называюць грып), тыдзень будзе ў ложку ляжаць, лячыцца».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары