Тэракты ў Пакістане: загінулі 35 чалавек


У Пакістане 35 чалавек сталі ахвярамі трох выбухаў у двух буйных гарадах краіны 23 чэрвеня. Больш за сто чалавек былі параненыя.

Пра гэта паведамляе радыё «Свобода».

Паводле паліцыі, першы выбух здзейсніў смяротнік каля паліцэйскага пастарунку ў Квецце. Загінулі не менш за 11 чалавек, у тым ліку пяцёра паліцэйскіх. 20 чалавек атрымалі раненні. Адказнасць узялі на сябе адначасова – групоўка «Джамат-уль-Ахрар», што адкалолася ад пакістанскіх талібаў, і «Ісламская дзяржава».

Праз некалькі гадзін пасля нападу ў Квецце два выбухі запар адбыліся на шматлюдным рынку ў шыіцкіх горадзе Парачынар на паўночным захадзе краіны, каля мяжы з Афганістанам. Загінулі 24 чалавекі, больш за 80 – атрымалі раненні.

Хто стаіць за нападамі ў Парачынары, пакуль незразумела, аднак у мінулым адказнасць за акты гвалту супраць мясцовых шыітаў бралі на сябе суніцкіх баевікі.

 

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў