Тэракты ў Багдадзе: загінулі каля трох дзясяткаў чалавек


У сталіцы Іраку Багдадзе ахвярамі двух выбухаў сталі мінімум 27 чалавек, раненні атрымалі больш за сто. Адказнасць за выбух у кавярні, які адбыўся ноччу, і гібель 16 чалавек узяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава». Другі выбух адбыўся некалькімі гадзінамі пазней – адказнасць за яго пакуль ніхто на сябе не ўзяў.

Пра гэта паведамляе радыё «Свобода».

Тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» рэгулярна ладзяць напады на мусульман-шыітаў, бо лічаць іх іншаверцамі.

У раёне Каррада, дзе мінулай ноччу адбыўся першы выбух, летась выбухнуў грузавы аўтамабіль – ахвярамі злачынства сталі больш за трыста чалавек. Гэта стала самым кровапралітным тэрактам у Іраку за многія гады.

 

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары