Тэракт у Пакістане: загінула больш за 50 асобаў, «Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць


Параненыя ў шпіталі гораду Карачы

Тэрарысты «Ісламскай дзяржавы» узялі на сябе адказнасць за тэракт у двары маўзалея Шаха Нурані, дзе для ўдзелу ў штодзённым рытуальным танцы сабраліся сотні асобаў.

12 лістапада падчас чарговага рытуалу адбыўся выбух. Параненых даставілі ў шпіталі гораду Карачы (глядзі відэа вышэй).

Глядзіце таксама >>> З’явіўся відэазапіс затрымання баевікоў, якіх вінавацяць у падрыхтоўцы тэрактаў у Расеі

Правінцыя Белуджыстан, дзе адбылася атака, лічыцца адной з самых небяспечных у краіне. У канцы кастрычніка ў выніку нападу баевікоў на паліцэйскую вучэльню там загінулі больш за 60 асобаў. Яшчэ раней, у жніўні, падрыў тэрарыста смяротніка забраў жыцці больш чым 70 асобаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў