Тэракт у Лондане. Фургон уехаў у натоўп людзей


А потым з яго выйшлі людзі, якія пачалі рэзаць мінакоў. Сем чалавек загінулі, амаль пяцьдзесят – параненыя.

Увечары 3 чэрвеня фургон, які ехаў па Лонданскім мосце, заехаў на тратуар і пачаў ціснуць людзей. Адначасова паліцыя атрымала інфармацыю пра нажавыя раненні людзей побач з рынкам Барэ – ён размешчаны непадалёк ад моста. Паводле відавочцаў, людзі з нажамі выйшлі менавіта з фургона.

Адразу пасля здарэнняў прэм’ер Тэрыcа Мэй адправілася на Даўнінг Стрыт, дзе заявіла пра «магчымы тэрарыстычны акт».

Позна ўночы паліцыя афіцыйна ацаніла здарэнні як тэрарыстычны акт.

У ангельскай сталіцы распачалася маштабная антытэрарыстычная аперацыя. Зачыніліся некалькі станцыяў метро, ваколіцы Лонданскага моста ачапіла паліцыя. Гасцей пабаў у гэтым раёне выводзілі з ачаплення са зведзенымі за галавой рукамі.

Паліцыя заявіла пра шэсць загінулых у выніку нападу і трох застрэленых тэрарыстах.

BBC падае, што ў шпіталі патрапілі 48 параненых, сярод якіх – адзін паліцыянт. Яшчэ некалькі дзесяткаў маюць «нязначныя пашкоджанні». Медыкі просяць звяртацца да іх толькі ў выпадку крайняй неабходнасці.

ДД

Стужка навінаў