Тэракт у Кабуле: з'явілася відэа, як людзі з дапамогай пасцельнай бялізны ўцякалі з гатэлю


Агульная колькасць загінулых пасля нападу на гатэль «Інтэркантыненталь» – 18, 14 з іх – замежнікі, у тым 6 украінцаў. У МЗС Украіны ўдакладняюць, што колькасць ахвяраў можа ўзрасці.

The Telegraph апублікаваў відэа, як людзі спускаюцца з балконаў на прасцінах.

Увечары 20 студзеня ў Кабуле ўзброеныя тэрарысты праніклі ў Intercontinental Hotel. Нападнікі ўварваліся ў гатэль і адкрылі агонь па гасцям.

Адказнасць за напад узяў радыкальны рух «Талібан». У эфіры Tolo News начальнік прэс-службы МУС Афганістану Наджыб Доніш абверг інфармацыю пра тое, што тэракт здзейснілі талібы.

«За тэрактам стаяць не талібы, гэта зрабілі тэрарысты з сеткі Хакані», – заявіў Доніш.

ДР belsat.eu

 

 

 

Стужка навінаў