Тэракт у Емене. Ахвярамі тэрарыстаў сталі 49 асобаў


У выніку выбуху ў горадзе Адэн загінулі 49 жаўнераў. Каля 60 асобаў параненыя, паведамляе «Reuters».

Адказнасць за тэракт узяла на сябе тэрарыстычная арганізацыя «Ісламская дзяржава».

Пасля тэракту кіраўнік службы бяспекі Емену падаў у адстаўку.

Адэн – другі па памеры горад у Емене.

Нагадаем, што 17 снежня ў турэцкім горадзе Кайзер у выніку тэракту загінулі 13 жаўнераў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў