Закладзеная ў аўтамабіль бомба выбухнула на ўсходзе Афганістану ў першы дзень Рамадану, паведамляе агенцтва AFP.
«У выніку выбуху бомбы, закладзенай у машыну ў правінцыі Хост загінулі 18 асобаў, яшчэ шэсць атрымалі раненні, у тым ліку двое дзяцей», – цытуе прадстаўніка МУС Афганістану Наджыба Даніша AFP.
Месяц Рамадан зʼяўляецца асноваю ісламу. Падчас Рамадану мусульмане павінны захоўваць строгі пост.
ЮВ, belsat.eu