Тэніс: Жаночая зборная Беларусі згуляе супраць Расеі


Пасля перамогі над канадкамі беларускія тэнісісткі даведаліся, з кім будуць гуляць у плэй-оф Сусветнай групы.

Па выніках лёсавання, што адбылося 9 лютага ў Лондане, наша зборная трапіла на каманду Расеі. Беларускі правядуць матчы ў гасцях 16 і 17 красавіка.

Такім чынам беларускія тэнісісткі ўпершыню ў гісторыі трапілі ў плэй-оф.

Перамога над расейкамі дасць магчымасць павысіцца ў класе.

У папярэднім супрацьстаянні беларускія тэнісісткі перамаглі суперніц з Канады з агульным лікам 3:2. Тады адбыўся скандал, звязаны з былой першай ракеткай свету Вікторыяй Азаранкай. Яна не праляцела ў Квэбэк на гульні супраць канадак. Нараканні вызваў не сам няўдзел у матчах зорнай тэнісісткі, а акалічнасці адмовы: пра адсутнасць Вікторыі капітану жаночай зборнай Беларусі па тэнісе Эдуарду Дуброву паведаміў яе агент. Ён даслаў паведамленне, але прычына адмовы не ўказвалася.

НМ, belsat.eu, здымак з сайту Беларускай тэніснай федэрацыі

Стужка навінаў