Тэмпература ніжэй за нуль – у Саўдаўскай Аравіі выпаў снег


У горадзе Табарджал тэрмометры паказваюць – 3 градусы, а зямлю пакрыў снег. На поўначы і ў цэнтральным раёне гэтай арабскай краіны нізкія тэмпература з ападкамі – вельмі рэдкая зʼява.

Мясцовыя жыхары выкладаюць у сацсетках пясчаныя выдмы, на якіх ляжыць снег. Дарэчы, у Саўдаўскай Аравіі нельга ляпіць снежныя бабы, бо выява жывых істот у ісламе забароненая.

Кліматычныя змены адчуваюцца і ў Катары, дзе 26 лістапада за дзень выпала гадавая норма ападкаў.

ДР belsat.eu

фота alarabiya.net

Стужка навінаў